Спадчына: Авіяканструктары
Чацвер, 13 Жнівень 2020 11:22
22 ліпеня 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Сухога (1895–1975), савецкага авіяканструктара, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы
Павел Восіпавіч Сухі нарадзіўся 22 ліпеня 1895 г. усялеГлыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні (цяпер г. Глыбокае Віцебскай вобласці) у сям’і настаўніка народнай школы. У 1900 г. сям’я пераехала ў Гомель. У сям’і Сухіх была творчая атмасфера — любілі музыку, выпускалі рукапісны часопіс, мелі добрую бібліятэку. Павел паспяхова скончыў гімназію ў Гомелі (1914), потым вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, наведваў лекцыі па тэорыі авіяцыі, якія чытаў прафесар Мікалай Жукоўскі ў Імператарскім Маскоўскім тэхнічным вучылішчы.